Усе базавыя функцыі чат-бота пералічаны вышэй, але імі функцыянал не абмяжоўваецца – мы можам напісаць больш складаны функцыянал пад вашыя патрэбы.
Як доўга займае стварэнне і настройка чат-бота?
Пры базавым функцыянале справімся за 1 тыдзень. У выпадку з нестандартнымі функцыямі будзем ацэньваць па запыце.
Ці ёсць магчымасць інтэграцыі чат-бота з іншымі платформамі і сэрвісамі?
Мы зможам наладзіць інтэграцыю з любым сэрвісам, які падтрымлівае API-падлучэнне.
Якія асноўныя крокі ў стварэнні чат-бота для бізнэсу?
Пасля ўзгаднення ТЗ, заключэння дагавора і ўнясення перадаплаты кліент дае неабходныя матэрыялы (напрыклад, актуальнае меню, час працы і афішу), мы праводзім настройку чат-бота, пасля чаго ўзгадняем яго з кліентам і публікуем у агульны доступ.
Якія ўмовы і кошт падтрымкі і абнаўлення чат-бота пасля яго запуску?
Усе асноўныя параметры (файлы меню, тэксты афіш, час працы) можна будзе рэдагаваць прама з панэлі адміністратара вашага сайта. Калі чат-бот патрабуе рэгулярных абнаўленняў, мы можам узяць на сябе яго тэхнічнае суправаджэнне.